Так ужо атрымалася, што сярод кліентаў банкрутуючага літоўскага банка “Snoras“ было ня мала нерэзідэнтаў Літвы, зь якіх прыкметная частка прыходзілася на беларусаў. Выклікана гэта было тым, што банк меў самую шырокую сетку аддзяленьняў, аперацыяністкі (прынамсі ў Вільні) добра валодалі расейскай мовай, да таго ж тут ахвотна працавалі зь нерэзідэнтамі. Але няма таго, што раньш было. А банкінг рэч будзённая, і таму мне на працягу апошніх двух месяцаў неаднаразова давяломая адказваць сваім сябрам і знаёмым на тыя самыя пытаньні. І адказы былі тыя самыя. Каб аблегчыць жыцьцё сабе і цікаўным адказы склала ў просьценькую табліцу.
Увага, у гэтай табліцы прыведзены зьвесткі пра тое, якія наяўныя на літоўскім рынку банкі працуюць зь нелітоўскімі рэзідэнтамі, на якіх умовах і за якія грошы яны гэта робяць. Я не нясу нейкай гарантыі за тое, што умовы ня зьменяцца, і тым больш не нясу адказванасьці за фінансавую стабільнасьць і/ці маральнае аблічча той ці іншай фінансавай інстытуцыі. Як сьведчыць гісторыя банка “Снорас”, усе ўскосныя сімптомы стабільнасьці банка (ці трымаюць там свае грошы дзяржаўныя установы і прадпрыемтвы, ці трымаюць там свае грошы генералы фінансавага рынку і т.п.) могуць не спрацаваць. Асабліва, калі асноўныя акцыянеры вырашаць ліквідаваць крамку, то іх мала хто можа стрымаць.
Усе банкі маюць сістэму электроннага банкінгу. Бяз гэтай сістэмы нацбанк проста не прадаставіць ліцэнзіі.
На самой справе ўстаноў з банкаўскай ліцэнзіяй на літоўскім рынку куды больш, але астатнія ўстановы або не займаюцца абслугоўваньнем нерэзідэнтаў, або прадастаўляюць паслугі ў нейкай вельмі вузкай сферы і зусім не займаюцца будзённымі аперацыямі кшталту аплаты рахункаў, грашовых пераказаў і т.п.
| Банк | Каардынаты | Умовы | Заўвагі |
| DNB |
www.dnbnord.lt тэл. +3702393444 |
Рахункі грамадзянам Беларусі адчыняюць, але сама працэдура пачынаецца з анкеты, якую разглядаюць на працягу трох дзён і толькі потым прымаюць рашэньне ці дазволіць вам адчыніць рахунак | Малая сетка аддзяленьняў. Нарвескі капітал. |
|
Swedbank |
www.swedbank.lt тэл. +370 5 268 4444 |
Анкета, заява, разглядаюць тры дні. Просяць даведку адкуль грошы будуць ісьці. * Аднак рэальных прыкладаў станоўчых адказаў аўтар назваць не можа. |
Былы Cбербанк. У спадчыну атрымаў шэрыкую сетку, але яе бясконца аптымізуюць. Марудны саппорт і аперацыяністкі бяз веданьня замежных моваў, куча розных схаваных плацяжоў за карыстаньне рахункам. Казна Літоўскай Рэспублікі знаходзіцца менавіта тут. Але парадоксу ў гэтым няма. Шведзкі капітал. |
| Ūkio bankas |
www.ub.lt тэл. +370 37 395 532 |
Заява, мець пры сабе пашпарт. Рахунак робіцца на працягу рабочага дня. | Раней вельмі неахвотна працаваў з прыватнымі кліентамі, цяпер стараецца актыўней выйсьці на гэты рынак. Асноўны акцыянер – Уладзімір Раманаў. Дзядзька троху дзівачны, але красьці грошы ён (я так думаю) ня будзе. |
| Medicinos bankas | www.medbank.lt тэл. +370 5 210 7249 |
Заява, мець пры сабе пашпарт. Рахунак робіцца на месцы. На рахунак трэба класьці 50 лт. | Вельмі малы банк. Асноўны бізнес уладальніка зьвязаны з нафтай. Не выдаюць банкаўскіх картак. |
| „Šiaulių bankas“ | www.sb.lt тэл. +370 5 212 6903 |
Заява, мець пры сабе пашпарт. Рахунак робіцца на месцы. | Мясцовы капітал, арыентуецца на невялікіх юрыдычных і прыватных кліентаў. |
| Seb | www.seb.lt тэл. +370 5 268 2800 |
Анкету разглядаюць тыдзень. * Аднак рэальных прыкладаў станоўчых адказаў аўтар назваць не можа. |
Пастаянныя чэргі ў аддзяленьнях. |
| Citadele | www.citadele.lt тэл. +370 800 72 739 |
Просяць анкету і разглядаюць тры дні. За адкрыцьцё рахунка бяруць 40 эўра. І 5 эўра за яго падтрымку ў квартал. | Былы Parex (Парэкс). Як і большасьць латвійскіх прадуктаў – дарагі, безсэнсоўны і разлічаны на выпадковага ці не абазнага спажыўца.. |
Фрыда Магілевер
* VilniaBy.com нагадвае, што ў матэрыяле выкладзена ўласнае меркаванне нашай чытачкі.
Еще нет обсуждений. Добавьте ваш комментарий.



Lithuanian Litas Converter