Крамбамбуля ў Вільні

Март 6, 2012    Последнее обновление: Март 21, 2012

28, 29, 30 красавіка ў Вільні, у клубе “Loftas“ (Švitrigailos g., 29) гурт “Крамбамбуля” прэзентуе альбом “Драбадзі-драбада”. Вы пачуеце італьянскія, французскія, харвацкія, швецкія, славацкія народныя хіты, пераробленыя на сучасны лад. Гэта падвоены альбом: адна плытка — з беларускамоўнымі версіямі еўрапейскіх народных хітоў, другая кружэлка — тыя ж песні, але выкананыя на мовах арыгіналу.

Увага! Уладальнікам квітка на канцэрт віза на 5 дзён выдаецца бясплатна.

Лявон Вольскі: “У нас не атрымалася прэзентаваць альбом на радзіме, але мы не чакаем адлігі, спрыяльных часоў, зручнага моманту, а папросту будуем мост у тых умовах, якія маем. Таму “Крамбамбуля” запрэзентуе “Драбадзі-драбада” ў Вільні — ў сэрцы колішняй супольнай нашай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Апроч песень з новага альбому, безумоўна, вы пачуеце і да болю знаёмыя старыя добрыя творы. Карацей, ўсіх запрашаю да нас у Эўропу!”.

Квіток каштуе 200 тыс. беларускіх рублёў.

У Літве квіток можна купіць

— на сайце Bilietų Pasaulis;

— у інфармацыйных аддзелах магазінаў:

«Akropolis» (Ozo g. 25), інфармацыйны аддзел магазіна MAXIMA,
MAXIMA (Mindaugo g. 11), інфармацыйны аддзел,
Vilniaus centrinė universalinė parduotuvė ((VCUP) Konstitucijos pr.16), інфармацыйны аддзел на III паверсе.

— у кіёсках:

R-Kiosk (Gedimino pr.19), на праспекце Гедыміна,
R-Kiosk (Katedros a./Šventaragio g.2), на Кафедральнай плошчы.

Квіткі, інфалінія, кансультацыі па тэл. +375 296 555 596, +375 17 280 15 10, e-mail: soundline@tut.by

Дадатковая инфармацыя: facebook.com/krambambula

 

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.