Грунвальдская бітва. Фотавыстава Леаніда Касабуцкага

Беларуская Вільня

Фатограф-аматар Леанід Касабуцкі з 2007 г. удзельнічае ў ваенна-гістарычных рэканструкцыях. Здымкі, зробленыя падчас юбілейнай рэканструкцыі, прысвечанай 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, сталі асновай выставы, што адкрылася ў Літоўскім універсітэце эдукалогіі (былы Віленскі педагагічны ўніверсітэт).

Выстава Леаніда Касабуцкага адкрылася ў рамках правядзення беларуска-літоўскага круглага стала «Ад мінулага да будучага: Беларускі музей імя І. Луцкевіча».

Фота // www.obzor.lt