Літоўскі ўніверсітэт эдукалогіі запрашае вучыцца ў Літву

Май 30, 2012    Последнее обновление: Июнь 23, 2012

Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры адной з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў Літоўскай Рэспублікі – Літоўскага ўніверсітэта эдукалогіі (раней — Віленскі педагагічны ўніверсітэт) ужо на працягу 15 гадоў дае жыхарам Беларусі і іншых краін унікальную магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці беларуская філалогія (бакалаўрыят), прыкладная лінгвістыка і міжкультурная камунікацыя (магістратура).

Менавіта тут на факультэце славістыкі па Пастанове Урада Літвы 31 ліпеня 1991 г. пачала працаваць кафедра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры (з 1 студзеня 2009 г. – Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры філалагічнага факультэта).

Па ініцыятыве Цэнтра арганізавана сярэдняя школа з беларускай мовай навучання ў Вільні, адноўлена дзейнасць Таварыства беларускай школы, аказана дапамога ў стварэнні літуаністыкі ў БДПУ імя М. Танка, ініцыіравана адкрыццё новай спецыялізацыі на факультэце – міжкультурная камунікацыя.

Цэнтр наладзіў кантакты з шэрагам навуковых і навучальных устаноў розных краін, у прыватнасці, Беларусі, Польшчы, Англіі, ЗША, Славакіі, Украіны, Расіі.

За гады дзейнасці спецыяльнасць беларуская філалогія атрымала больш за 300 чалавек. Выпускнікі працуюць у Віленскай сярэдняй школе імя Ф. Скарыны, сродках масавай інфармацыі, школах Беларусі, займаюцца перакладчыцкай дзейнасцю, працягваюць вучобу ў магістратуры і дактарантуры.

Сёння па спецыяльнасці беларуская філалогія навучаецца каля 100 чалавек, сярод якіх грамадзяне Літвы, Беларусі, Нігерыі, Расіі, Англіі.

Акрамя асноўнага кірунку дзейнасці – падрыхтоўкі спецыялістаў-беларусістаў – Цэнтр распрацоўвае навучальныя праграмы і стандарты па беларускай мове, ажыццяўляе пераклады з/на беларускую мову, займаецца праблемамі выкладання роднай мовы ў іншамоўным асяроддзі, праводзіць навуковыя канферэнцыі і кансультацыі па разнастайных культурных пытаннях, звязаных з Беларуссю, удзельнічае ў распрацоўцы навуковых праграм і канцэпцый, што рэгламентуюць жыццядзейнасць нацыянальных меншасцей.

Навуковы напрамак Цэнтра – беларуская культура, мова і дыяспара ў Літве.

Навучанне платнае. Тэрмін навучання – 4 гады (дзённае навучанне), 5 гадоў (завочнае), 2 і 3 гады (магістратура).

Прыём дакументаў – да 1 верасня 2012 г. (дзённае), 1 кастрычніка 2012 г. (завочнае), пазней – па дамоўленасці.

Пад час вучобы студэнты змогуць атрымаць льготныя шматразовыя візы, папрацаваць у багатых архівах і бібліятэках Літвы, пазнаёміцца з мовай і культурай народа-суседа, прыняць удзел у культурным жыцці беларускай дыяспары. Урэшце – паблукаць па старажытнай Вільні і палюбавацца на славутыя цэрквы і касцёлы, спазнаць яе беларускія старонкі, а значыць, і ўласную культуру і гісторыю. А галоўнае – паслухаць лекцыі вядучых навукоўцаў-гуманітарыяў, сустрэцца з вядомымі культурнымі дзеячамі Літвы, Беларусі і замежжа.

Набор ажыццяўляецца на першы і старэйшыя курсы без уступных экзаменаў паводле наступных дакументаў:

— дакумент аб адукацыі ці акадэмічная даведка з месца вучобы,
— 3 фотакарткі (3×4),
— выпіска з працоўнай кніжкі (калі ёсць),
— ксеракопія пашпарта.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на адрасе:
Lietuvos edukologijos universitetas
Studentų g. 39-244
LT-08106 Vilnius, Lietuva
tel. +370 698 067 10 ( Літва)
(+ 375) 29 348 76 27 (Беларусь)

e-mail: saulute@tut.by
Лілея Плыгаўка, дырэктар Цэнтра

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.