Памёр Сяржук Вітушка

Июль 2, 2012    Последнее обновление: Сентябрь 25, 2012

2 ліпеня, пасля працяглай хваробы, пайшоў з жыцця Сяржук Вітушка — гісторык, пісьменнік-казачнік, журналіст, напрыканцы 1980-х гадоў — заснавальнік легендарнай моладзевай арганізацыі «Талака».
Сяржук Вітушка нарадзіўся ў 1965 годзе ў мястэчку Чысць Маладзечанскага р-на Менскай вобласці. Скончыў у Менску прафесыйна-тэхнічную вучэльню № 68, пасля працаваў рабочым на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». У 1989 скончыў гістарычны факультэт БДУ.
З 1991 года стала жыў у Вільні, пэўны час працаваў настаўнікам у беларускай школе імя Ф. Скарыны.

З кнігі Сержука Вітушкі «Дзінь-дзілінь. Пара гуляць у казкі», Менск, 2011

ВАДЗIЦА ЖЫВАЯ-МЁРТВАЯ
Казка пра горкiя слёзы радасцi

Жыла-была бедная ўдава. Мужыка ейнага на вайне забiлi. Вайна, ведама, справа чартоўская: брат з братам б’юцца да смерцi, а чорту толькi забава… Засталася ў той удавы адзiная радасць — сынок малалетнi. Усё было б добра, ды здарылася новая бяда. Мала чорту было вайны, дык наслаў ён на той край яшчэ й пошасць. Столькi людзей паўмiрала, проста страх! Прычапiлася хвароба i да ўдовінага сына. 3анядужаў ён, саслаб зусiм — ляжыць у калысцы ледзь жывы. Няма чаго й казаць, як засмуцiлася матка. Крыўда й страх пасялiлiся ў ейным сэрцы. Горкiя слёзы i ўдзень, i ўначы сыпалiся з вачэй…

Што толькi нi рабiлi людзi ў тым краі — нiякiя лекi не ратавалi ад чортавай заразы. Апанаваў ycix безнадзейны адчай. І толькi ўдава тая нiяк не хацела скарыцца. Сказала сабе так: «Хоць увесь свет абыду, хоць жыццё сваё пакладу, а знайду ратунак дзiцятку роднаму!»

І толькi так сказала — зрабiўся першы цуд. Цiхенька зляцеў з неба анёлак i шапнуў на вушка ўдаве: «Шукай вадзiцу жывую-мёртвую». Шапнуў i знiк.

Тады хутчэй узяла яна сваё дзiцятка на рукі ды пайшла ў свет белы. Пайшла шукаць вадзiцу жывую-мёртвую. Лёгка сказаць — шукаць, але дзе?

Пайшла яна спачатку ў дрымучую пушчу, бо чула, што жыве там вядзьмар. Ён збiрае ўсялякiя зёлкi ды розныя лекi гатуе. Стала ўдава распытваць у яго пра чароўную вадзiцу, але ён пра яе нават i не чуў.

Пайшла тады ўдава ў вялiкi горад, бо казалi, што купцы-багацеi маюць поўна ўсялякiх тавараў. Што праўда — то праўда: якiх толькi тавараў не было ў купцоў! Толькi патрэбнай вадзiцы не знайшлося.

Пайшла яна тады ў каралеўскі замак, бо падумала, што ўжо хто-хто, а кароль-уладар мусiць мець. Не меў i кароль-уладар.

Разважыла ўдава: няма у нас, дык, напэўна, у заморскiх краях знойдзецца. І пайшла яна, i пайшла… i абышла кругом свету. Абышла кругом свету й на ранейшае месца вярнулася. Вадзiцы не знайшла.

Ізноў залiлася яна пякучымi слязьмi, узмалiлася да Божанькi: «Божанька любы, злітуйся. Ты ж бачыш, як я старалася. Я ўвесь свет абышла, нiдзе той вадзiцы не знайшла!»

І тады здарыўся другі цуд. Цiхенька спусцiўся з неба анёлак i шапнуў ёй на вушка: «А ты не звонку шукай, а ў сабе… » Сказаў так і знік.

А ўдава здзiвiлася: як жа гэта — «у сабе»? Прызадумалася. Сцiшылася. Радасна адчула, як б’ецца сэрца яе хлопчыка, якога ўвесь час трымала на руках. У той самы момант штось перамянiлася — нiбы сонечны прамень з-за чорнай хмары блiснуў ды ўсё наўкол праяснiў.

І ў тую хвiлю iзноў пырснулi слёзы ў яе з вачэй. Яшчэ былi не абсохлi ранейшыя слёзы шкадавання, а тут новыя слёзы — радасці! 3мяшалiся тыя слёзы разам, упалi з вачэй, абмылi ейнае дзiцятка. І тут здарыўся трэцi цуд! Аказалася, што ўдовіны слёзы — слёзы гора й радасцi — i ёсць тая самая вадзiца жывая-мёр-
твая. Мёртвая змярцвiла хваробу, выгнала чортаву заразу, загаiла цела. А жывая ажывiла душу…

Хлопчык той вырас, вывучыўся на мастака. Шмат маляваў, i як прыгожа! Намаляваў аднойчы абраз Багародзiцы. Людзi як глянулi — здзiвiлiся. Такога хараства ніхто ў свеце не бачыў. Але галоўнае — пагляд! Як жывая глядзела з абраза Мацi Марыя. У ейных вачах было столькi горкага шкадавання i ўвадначассе столькi радаснага замiлавання!..

Усе пыталiся ў мастака, як яму гэта ўдалося. А ён так адказаў: «Мне здаецца, што аднойчы ў дзяцiнстве я бачыу Яе твар i быў абмыты Яе слязьмi…»


Хаваць Вітушку будуць у родавай вёсцы Рагава.
3 ліпеня будзе развітанне ў Вільні, ад 11:00 у развітальным доме па вул. Аланду (Olandu g.), заля №4. 4 ліпеня адбудзецца адпяванне ў грэка-каталіцкай царкве ў Мінску (Арджанікідзэ, 6, ст.м. «Аўтазаводская») і развітанне з мінскімі сябрамі.

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.