Беларускі прыём у Літве

Напярэдадні Дня Незалежнасці беларускае пасольства ў Літве прымала гасцей з нагоды галоўнага свята для любой краіны.

На ўваходзе гасцей сустракалі вось такія маладзіцы
Гасцей было шмат. Уладзімір Дражын - пасол Беларусі ў Літве і Фінляндыі - асабіста вітаўся з кожным госцем
Тамара Дражына ўвесь час была побач з мужам, выконваючы абавязкі гаспадыні
Сярод гасцей былі ветэраны. Для іх 3 ліпеня - асаблівы дзень: у адрозненні ад іншых былых саюзных рэспублік, якія святкуюць Дзень Незалежнасці ў дзень аддзялення ад СССР, Беларусь адзначае сваю незалежнасць у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе
Уладзімір Дражын прывітаў гасцей па-літоўску і па-беларуску
Уладзімір Дражын і дарадца пасла па культуры Ірына Зубко

Для замежнікаў Беларусь традыцыйна атаясамліваецца з вырабамі з саломкі
Для замежнікаў Беларусь традыцыйна атаясамліваецца з вырабамі з саломкі

Vilnia-By.Com
Фота Міхаіла Крыжаноўскага