Беларускія старонкі Вільні

Беларуская Вільня

Дарагія аматары Вільні, прапаноўваем вам вандроўку па беларускіх мясцінах сучаснай літоўскай сталіцы. Даведнік «Беларускія старонкі Вільні» складаецца з дзвюх кніг: гартаючы адну, вы пройдзеце мясцінамі, звязанымi з беларускім грамадскім, культурным і палітычным жыццём у Вільні сярэдзіны ХІХ – першай паловы ХХ ст., другая знаёміць з гісторыяй беларускіх адукацыйных устаноў у Вільні.
Укладальнік даведнікаў Кірыл Атаманчык — выпускнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні, блогер, публіцыст.

Даследаванне «беларускай Вільні» хутчэй хобі, чым акадэмічная зацікаўленасць, бо ў акадэмічным плане я займаюся даследаваннем савецкай гісторыка-культурнай спадчыны. Што мяне падштурхнула зрабіць гэтыя кнігі? На гэта мяне натхніла кніга Лявона Луцкевіча «Вандроўкі па Вільні». Я вырашыў неяк больш мадэрнова зрабіць прэзентацыю беларускай спадчыны ў Вільні і ў выніку атрымаўся такі вось праект. Чаму? Мяне ўвесь час раздражняюць розныя выказванні пра «нашу Вільню». Шматлікія палякі і беларусы кажуць пра «нашу Вільню». Але ў палякаў, у адрозненні ад беларусаў, ёсць больш інфармацыі пра сваю спадчыну ў гэтым горадзе і заўжды прыемна бачыць, як тысячы палякаў глядзяць «сваё» тут, у той час як беларусы ведаюць толькі гандлёвы цэнтр «Акропаліс». Гэта сумна. І таму мне падалося, што было б правільна даць тым, хто кажа пра «нашую беларускую Вільню», магчымасць казаць змястоўна. Цікавых вам вандровак па беларускай Вільні!

Чытайце таксама
“Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні” Кастуся Лашкевіча