У Літве праходзяць Дні беларускай культуры (+праграма мерапрыемстваў)

Сентябрь 25, 2012    Последнее обновление: Сентябрь 26, 2012

Дні культуры Беларусі праходзяць у Літве шосты год запар. У гэтым годзе аснову свята складуць спектаклі вядомых тэатраў і канцэрты беларускіх выканаўцаў: за месяц, пакуль будзе доўжыцца свята, у Літве выступяць 15 творчых калектываў.

Дні беларускай культуры распачаліся канцэртамі Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам А. Анісімава, якія прайшлі 22 верасня ў Клайпедзе і 23 верасня — у Коўна.

24 верасня музыканты ўрачыста адкрылі Дні беларускай культуры ў Літве.

Праграма мерапрыемстваў:

24 верасня – Канцэртам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам А. Анісімава, які прайшоў у Літоўскай нацыянальнай філармоніі ў Вільні, распачаліся Дні беларускай культуры ў Літве.
У гэты ж дзень у Публічнай бібліятэцы імя А. Міцкевіча (вул. Траку,10, 2 паверх, зала выстаў) адкрылася выстава “Не загаснуць зоркі ў небе”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Выстава будзе працаваць да 6 кастрычніка.


29 верасня, Вісагінас – XVII Свята беларускай песні . У рамках свята пройдзе канцэрт Заслужанай артысткіРэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай і беларускай групы “Купалінка”.


9 кастрычніка, Вільня – Монаспектаклі “Скаргі закаханых”, “Гаспадар кафейні” і “Пара заняцца светлым бокам жыцця” артыстаў Магілёўскага драматычнага тэатра В. Гальца і А. Куляшова.


11-12 кастрычніка, Вісагінас – Монаспектаклі “Скаргі закаханых”, “Гаспадар кафейні” і “Час заняцца светлым бокам жыцця” артыстаў Магілёўскага драматычнага тэатра В. Гальца і А. Куляшова.


12 кастрычніка, Вільня – Спектакль Тэатра-студыі кінаактора “Сродак Макропулоса”


13 кастрычніка, Вільня – Спектакль Тэатра-студыі кінаактора “№ 13”


23 кастрычніка, Коўна – Мюзікл “Вестсайдская гісторыя” Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музыкальнага тэатра


30 кастрычніка, Вільня – Урачыстае закрыццё Дней культуры Беларусі ў Літве. Балет “Бахчысарайскі фантан” у Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета.


Фота Сяргея Шапавалава

Яшчэ навіны «Беларускай Вільні»:
У Вільні могуць з’явіцца адразу два беларускія музеі: віртуальны і рэальны
Беларускія старонкі Вільні

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.