Праграма «Беларускага тыдня» ў Вільні (25-30 сакавіка 2013г.)

Март 13, 2013

З нагоды святкавання 95-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года, у Вільні пройдзе «Беларускі тыдзень».


Расклад мерапрыемстваў «Беларускага тыдня»:

25 сакавіка. Дзень Волі

Святкаванне памятнай даты 25 сакавіка 1918 года — абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы.
Час і месца: 12:00 – 13:00, могілкі Росы (Rasų g. 32).
Уваход: вольны.

Урачысты вечар у гонар Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 Сакавіка 1918 г.
Прывітальныя словы, выступ вакальнага этна-трыо Akana NHS, адкрыццё выставы прысвечанай Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, святочны фуршэт.
Час і месца: 18:00 – 20:00, Віленская гарадская Ратуша (Didžioji g. 31).
Уваход: па рэгістрацыі або запрашэннях*.

*Рэгістрацыю можна ажыццявіць па электронным адрасе: belarus.95anniversary@gmail.com
Для рэгістрацыі неабходна ўказаць: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, назва арганізацыі, якую прадстаўляеце. Рэгістрацыю можна ажыццявіць да 21 сакавіка ўключна.

26 сакавіка

Канферэнцыя ў Сейме Літоўскай Рэспублікі «Чаго чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўрапейскім звязе?»
Час і месца: 13:00 – 15:00, Сейм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53), зала Канстытуцыі.
Уваход: па рэгістрацыі або запрашэннях*.

*Рэгістрацыю можна ажыццявіць па электронным адрасе: belarus.95anniversary@gmail.com
Для рэгістрацыі неабходна пазначыць: імя і прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), кантактны нумар тэлефона, назва арганізацыі, якую прадстаўляеце. Рэгістрацыю можна ажыццявіць да 21 сакавіка ўключна.

27 сакавіка

Сучасны беларускі кінаандэграунд: праграма кінафестывалю кароткаметражных фільмаў «Cinema Perpetuum Mobile» (filmfest.by)
Час і месца: 18:00 – 20:30 (з перапынкам), Беларускі Дом правоў чалавека (Latako g. 3).
Уваход: вольны.

28 сакавіка

Асацыяцыя BelFilm (belfilm.org) прадстаўляе: сучаснае беларускае дакументальнае кіно. Знаёмства з працамі Віктара Аслюка (чалец Еўрапейскай кінаакадэміі) і Вольгі Дашук.
Час і месца: 16:00 – 20:30 (з перапынкам), Беларускі Дом правоў чалавека (Latako g. 3).
Уваход: вольны.

30 сакавіка

Дзень адчыненых дзвярэй у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце
Час і месца: 11:00 – 13:00 – прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў і акадэмічных праграм, 13:00 – 14:30 – сустрэча з адміністрацыяй.
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (Valakupių g. 5).
Уваход: вольны.

Фэст «Feel Free!» з удзелам беларускіх музычных гуртоў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбель», а таксама літоўскай музычнай групы «Biplan».
Час і месца: 21:00, клуб LOFTAS (Švitrigailos g. 29).
Уваход: па квітках або запрашальных білетах.

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.