Віншавальны зварот да Дня абвяшчэння БНР

Март 21, 2013    Последнее обновление: Март 28, 2013

Віленскі арганізацыйны Камітэт па святкаванні Дня Волі і “Беларускага тыдня” ў Вільні віншуе беларусаў з 95-годдзем абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!

ВІНШАВАЛЬНЫ ЗВАРОТ

Ад імя Віленскага арганізацыйнага Камітэта
па святкаванні Дня Волі і “Беларускага тыдня”

21-03-2013

Шаноўныя суайчыннікі!

Ад імя дэмакратычнай супольнасці беларусаў у Вільні мы радыя павіншаваць вас з 95-годдзем абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!

Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія напаткалі беларусаў на шляху да ўласнай дзяржавы, мы павінны памятаць, што справа айцоў беларускай незалежнасці, падпісантаў Акта 25 сакавіка 1918 года, працягвае жыць у сэрцах новых пакаленняў беларусаў. Сёння мы маем уласную незалежную дзяржаву, найвялікшую каштоўнасць для нашага народа.

Магчыма, сённяшняя Беларусь не зусім такая, пра якую марылі шматлікія пакаленні беларусаў, але яна ёсць, і, у сваю чаргу, мы павінны прыкласці ўсе магчымыя намаганні для таго, каб кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама тыя сотні тысяч нашых суайчыннікаў, якія жывуць па-за межамі, маглі ганарыцца сваёй краінай, бачылі яе дэмакратычнай, квітнеючай, свабоднай і незалежнай.

У гэты святочны і ўрачысты момант мы зычым мужнасці беларускаму народу і асабліва тым, хто і па сённяшні дзень пакутуе ў Беларусі ад несправядлівасці, дыскрымінацыі альбо знаходзіцца ў зняволенні за свае грамадзянскія ці палітычныя перакананні. Мы заклікаем да еднасці і салідарнасці ў адзіным і найбольш істотным памкненні – да свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Дарагія суайчыннікі! Мацуйцеся і яднайцеся, дапамагайце адзін аднаму.
Шчасця, веры і натхнення вам і вашым родным!

Жыве Беларусь!

Праграма «Беларускага тыдня» ў Вільні

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.