20 красавіка ў Вільні пройдзе бясплатная экскурсія на беларускай мове

З нагоды святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў пройдзе V-ты беларускі «Фэст экскурсаводаў».

У рамках фэсту ў Вільні 20 красавіка ў 11:00 адбудзецца экскурсія «Гара Гедыміна: Верхні і Ніжні замкі».


У праграме экскурсіі:

— Стары і Новы арсеналы;
— помнік каралю Міндоўгу;
— архікатэдра, капліца св. Казіміра;
— помнік Гедыміну;
— вялікакняжацкі палац;
— гара і вежа Гедыміна.

Экскурсію правядзе адзін з пачынальнікаў адраджэння беларускага культурнага і грамадскага жыцця ў паваеннай Літве сп. Валянцін Стэх.

Месца збору: Arsenalo g.3.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +37067015297  (Дзяніс)