Новыя маршруты экскурсій па беларускай Вільні

Дарагія сябры, прапануем вашай увазе новыя маршруты экскурсій па беларускай Вільні.

Вы пачуеце многа цікавага пра віленскія замкі (Верхні, Крывы і Ніжні), падымецеся на гару Гедыміна, зможаце азнаёміцца са шматлікімі славутасцямі нашага горада і даведацца пра беларускі след, пакінуты на брукаваных вулках старой Вільні.