Панямунскі замак

Апрель 22, 2010    Последнее обновление: Январь 5, 2013

Панямунскі замак (яго яшчэ называюць Віцяняйскім ці Гелгудаўскім) знаходзіцца ў Юрбаркскім раёне. У мястэчку з не вельмі арыгінальнай назвай Замак I (ёсць яшчэ непадалёк Замак II). Пабудаваны ў рэнесансным стылі замак размешчаны на высокім беразе Нёмана, і ягоная вежа бачная здалёк.

На сённяшні дзень замак з’яўляецца архітэктурным помнікам. Належыць Віленскай акадэміі мастацтваў.

Побач з замкам знаходзіцца стары парк (15, 62 га) з пяццю каскаднымі азёрамі. Парк (калі верыць Вікіпедыі) даволі спустошаны: у пасляваенныя часы былі вырубленыя стогадовыя ліпы і іншыя дрэвы.

Аднак спустошанасць гэтая, як мне падалося, у вочы не кідаецца. А вось заброшанасць, асабліва ў параўнанні з Раўдонскім замкам, заўважная. Каму як, а мне дык такі здзічэлы парк даспадобы.

Што пра гэты замак вядома… У 1597 г. Панямунскі палац набыў у жамайційскага падкаморага Станіслава Станкевіча-Бялевіча шляхціч венгерскага паходжання Януш Эпер’еш. У 1604 г. ён пачынае будаўніцтва рэнесанснага замка. Магчыма, архітэктарам будынка быў аўтар рэканструкцыі Віленскага ніжняга замка Петэр Нонхарт. Будаўніцтва закончылі ў 1610 г., але пазней не раз яшчэ перабудоўвалі.

У 1753 г. замак прададзены Леону Ігельстрому, які ў 1759 аддае яго акмянскаму старасце і харунжаму ВКЛ Антонію Гелгуду (той самы генерал Гелгуд, што ўдзедьнічаў у паўстанні 1830-31 гг. і быў забіты сваімі па падазрэнні ў здрадзе). Новы гаспадар рэканструяваў занядбаны на той момант замак, песціў парк і ўрэшце-рэшт зрабіў раскошны палац сваёй сямейнай рэзідэнцыяй. Пасля рэканструкцыі замак набыў класічныя рысы, у гэтым жа стылі аднавілі азёры, спарадкавалі парк, у ім абсталявалі аранжарэю, зрабілі агароджу для аленятаў. Праз вырубленыя ў паўднёвай часцы будынка вокны адкрываліся прыгожыя краявіды парка і Нёмана. У рэпрэзентатыўным пакоі выклалі белая кафельная печ, упрыгожаную фрызам з антычнымі фігурамі. Словам, замак стаў раскошнай рэзідэнцыяй А. Гелгуда.

Пасля паразы паўстання і смерці Гелгуда замак прыйшоў у заняпад, была вывезена каштоўная бібліятэка, замак нацыялізаваны, а сам Гелгуд называўся «першым дзяржаўным злачынцам». Страта гаспадара сталася прычынай працяглага занядбання замка.

У 1867 г. замак і палац пераходзяць да нашчадка маёмасці Гелгуды шляхціча Станіслава Пуслоўскага. Ён аднавіў некалькі пакояў, аднак усходні корпус на той час быў амаль разбураны.

У 1925 г. замак і палац зноў нацыялізаваны. Цяпер ужо Літоўскай дзяржавай. У прамежку паміж сусветнымі войнамі тут дзейнічаў манастыр. У 1934 г. разрушаны замак (гэтаму «паспрыяў» пажар 1927 г.) прапанавалі дэпартаменту культуры пры Міністэрстве адукацыі, а ў 1935 г. яго перадалі Археалагічнай камісіі (за 40 тыс. літаў). З гэтага часу замак уключаны ў розныя культурныя і адукацыйныя даведнікі.

У 1939, 1959-62 гг. замак быў закансерваваны, у 1984 і 1995-97 гг. — рэстаўрыраваны. З 1961 г. — уключаны ў спіс архітэктурных помнікаў Літвы.

Цяпер знешні выгляд замка адноўлены, Рэканструяваны дзве абарончыя вежы і адзін з корпусаў. Плануецца атынкаваць фасад, замяніць столь і вокны. Праект гэты фінансуецца з фондаў ЕС.

Ларыса ШАПАВАЛАВА

1 комментарий: Панямунскі замак

  1. Аноним говорит:

    Классно!

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.