25 сакавіка ў Вільні пройдзе традыцыйнае святкаванне Дня Волі. Праграма свята

Беларуская Вільня

У гэты дзень 96 гадоў таму была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.

Арганізацыйны камітэт Дня Волі ў Вільні запрашае ўсіх беларусаў Вільні, калег, партнёраў, а таксама беларускіх гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкавання Дня Волі.


Праграма свята:

Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы.

Час і месца: 12:00 – 12:30, могілкі Росы (Rasų g. 32).
Уваход: вольны.

Дыскусія ў Сойме Літоўскай Рэспублікі «Дзень Волі ў Беларусі. Цяперашняя сітуацыя, чаканне перспектывы».

У межах дыскусіі будуць абмяркоўвацца пытанні бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, сітуацыі з правамі чалавека, палітвязняў, вынікаў выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў, якія адбудуцца 23 сакавіка 2014 года, а таксама перспектываў развіцця падзеяў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2015 годзе.

Час і месца: 14:00 – 16:00, Сойм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53), зала для прэс-канферэнцый.

Уваход паводле рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 24 сакавіка ўключна па электронным адрасе: evelina.ziukaite@lrs.lt. Для рэгістрацыі неабходна пазначыць: імя і прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), кантактны нумар тэлефона, назву арганізацыі, якую вы прадстаўляеце.

Святочны вечаровы канцэрт Паліны Рэспублікі і выступ студэнтаў ЕГУ у межах праекта «Belarusian Dream Theatre».

Час і месца: 18:30 – 20:00, Užupio kavinė (Užupio g. 2).

Уваход паводле рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 24 сакавіка ўключна па электронным адрасе: belarus@humanrightshouse.org. Для рэгістрацыі неабходна пазначыць: імя і прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), кантактны нумар тэлефона.

Адказы на пытанні можна атрымаць па тэлефоне +370 675 16 062.

Арганізатары:

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance»
Праваабарончая арганізацыя «Freedom House»