Беларускія войны. Эпізод IV: Новая надзея

Январь 21, 2015    Последнее обновление: Январь 22, 2015

Даўным-даўно ў далёкай Літве было створана Таварыства беларускай культуры. Доўгі час арганізацыя спакойна існавала пад нязменным кіраўніцтвам Хведара Якубавіча Нюнькі. Цяпер там ідзе грамадзянская вайна. 17 студзеня паўстанцы атрымалі перамогу — на сходзе сяброў Таварыства сп. Хведар Нюнька быў вызвалены з пасады кіраўніка ТБК. Хведар Якубавіч на сход быў запрошаны, але не з’явіўся.

Як гэта часта бывае, прычына канфлікту — грошы. Адна з самых вядомых у Літве беларускіх арганізацый аказалася вінная свайму кіраўніку 27 000 літаў (7 820 еўра). Чаму так атрымалася, спадзяемся, грамадскасць яшчэ пачуе, калі нязменны кіраўнік ТБК перадасць рэвізійнай камісіі паперы, звязаныя з кіраўніцтвам арганізацыяй. Пакуль што вядома адно: у якасці кампенсацыі сп. Нюнька запатрабаваў ад сяброў ТБК перадаць яму ва ўласнасць частку памяшкання, у якім «пражывае» арганізацыя.

Алесь Адамковіч расказвае пра крызіс у ТБК

Вось тут  і ўсплыла даўняе маёмаснае пытанне, якое раз-пораз абмяркоўвалася беларускімі віленчукамі. У сакавіку 2004 года Хведар Нюнька па ўласнай ініцыятыве абмяняў памяшканне арганізацыі ў цэнтры Вільні на вул. Жыгімонта 12-3, на кватэру ў інтэрнаце на ўскраіне города (вул. Бролю 9-86).

Пра юрыдычны бок сітуацыі з маёмасцю ТБК распавёў Мікіта Забуга

Цяпер, калі разгарэўся канфлікт, сябры арганізацыі звярнуліся ў суд з просьбай прызнаць гэты абмен несапраўдным. У сувязі з гэтым на кіраўніка ТБК заведзена крымінальная справа. Вядзецца раследванне.

Сход адкрыў часова выконваючы вбавязкі старшыні ТБК Васіль Акуневіч

Канфлікная сітуацыя раскалола арганізацыю на дзве часткі. 29 верасня 2014 года на паседжанні Рады ТБК было прынята рашэнне прыпыніць старшынства спадара Хведара Нюнькі. Часова выконваючым абавязкі старшыні ТБК быў прызначаны Васіль Акуневіч.

За вызваленне спадара Нюнькі з пасады старшыні прагаласавалі пяць (з васьмі) членаў Рады.  Аднак пасля адзін з іх адмовіўся ад свайго голасу — такім чынам нязменны старшыня застаўся на пасадзе.

17 студзеня 2015 года быў праведзены агульны сход ТБК у Літве, на якім прысутнічалі 37 сяброў арганізацыі, а таксама тыя, хто цікавіцца беларускімі справамі ў Вільні.


Сход выказаўся па некалькіх прынцыповых для Таварыства пытаннях:

— было вырашана прыпыніць дзейнасць тых чальцоў Рады, што не з’явіліся на сход і ўвогуле не адрэагавалі на запрашэнне. Гэта Хведар Нюнька, Крыстына Балаховіч, Валеры Радзюкевіч, Алесь Трусаў;

— абралі новую Раду ТБК. У яе склад увайшлі Васіль Акуневіч (часова выконваючы абавязкі старшыні), Мікіта Забуга, Яўген Красоцкі, Вацлаў Гульбіновіч, Ігар Сухарукаў, Мікалай Анцукевіч, Зміцер Карачун, Даніла Сваяк, Алесь Адамковіч.

— стварылі камісію па перайманні дакументаў ТБК у спадара Нюнькі. У склад камісіі ўвайшлі: Вадзім Вілейта, Галіна Бука, Яўген Андрушкевіч.

Ларыса Шапавалава,
Vilnia-By.com 

 

 

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.