Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні

Апрель 22, 2010    Последнее обновление: Июнь 13, 2012

Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы.

РАБІ ПІЛЬНА — І БУДЗЕ ВІЛЬНЯ!

«У Еўропе няшмат гарадоў, якія б падпадалі пад такую міфалагізацыю, як Вільня. Пад міфалагізацыямі я маю на ўвазе гістарычныя легенды, неабавязкова адпаведныя фактам. Гісторыя гэтага горада такая дзіўная, што проста пераносішся ў казку. Так здаралася неаднойчы, і легенды змяняліся ў залежнасці ад таго, хто іх апавядаў: летувісы ці палякі, габрэі ці беларусы», — пісаў у эсэ лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1980 года польскі літаратар і віленчук Чэслаў Мілаш.

Два суверэнныя дзесяцігоддзі беларускія інтэлектуалы вырашаюць задачу, як нам вярнуць Вільню. Тэзу аб скрадзенай у нас літоўцамі гісторыі паўтараюць і айчынныя чыноўнікі. Аднак, насамрэч, і першыя, і другія зрабілі не так многа, каб наблізіць Вільню да сучасных беларусаў.

Асабліва востра адчуваеш гэта, калі зазіраеш у віленскія кнігарні, на паліцах якіх прадстаўлены шматлікія дапаможнікі па гораду на літоўскай, ангельскай, расійскай ды іншых мовах. Пра беларускую маўчу, аднак за гэтыя гады так і не з’явіўся ясны і даступны гід для нашых турыстаў не па польскай, літоўскай ці габрэйскай Вільні, а па нашай — беларускай. Канечне, адмыслоўцы запярэчаць, што ёсць цудоўная кніга пра нашу Вільню сына прэм’ер-міністра БНР Антона Луцкевіча Лявона. Аднак яе мізэрны наклад даўно раскуплены ды і ўчытвацца паспаліты люд у літаратурны расповед наўрад ці прымусіш.

Як вынік, сярэднестатыстычны беларус, які толькі зрэдзьчасу вырываецца за 60-еўравы шэнгенскі кардон, найперш скіроўваецца да распродажаў адзення ў «Akropolis» і за прадуктамі ў «Maxima». Беларуская Вільня яго не цікавіць, бо ён пра яе нічога не знае, у адрозненне ад тых жа палякаў, якія ведаюць пра СВАЮ Вільню абсалютна ўсё.

Мы не адкрываем амерык і не прэтэндуем на ісціну ў апошняй інстанцыі, а ўсяго толькі паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, створаную раней.

Падкрэслім, што засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі — якія захаваліся дасюль. Спадзяюся, вашы каментары і ўдакладненні дапамогуць зрабіць з гэтага матэрыяла нешта большае за простую інтэрнэт-публікацыю, якая назаўтра асядзе ў бяздонным сеціўным архіве. Беларусы мусяць ведаць сваю духоўную сталіцу, і для гэтага нам патрэбны зручны дапаможнік.

Гістарычныя будынкі
10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу
Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні
Славутыя віленчукі, якія сімпатызавалі беларускаму адраджэнню
Пяць вялікіх літвінаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні
Шэсць бажніц, якія варта наведаць беларусу ў Вільні
5 музеяў Вільні, якія варта наведаць беларусу
Помнікі беларускім героям на вуліцах Вільні
Беларускія шыльды на вуліцах Вільні

Анлайн-мапа «Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні»


Просмотреть Biełaruskaja Vilnia — Беларуская Вільня на карте большего размера

Кастусь Лашкевіч
TUT.BY

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.