У Вільні абураныя дзеяннямі беларускіх уладаў (фота)

Декабрь 20, 2010    Последнее обновление: Декабрь 21, 2010

Сёння каля беларускага пасольства ў Вільні сабраліся беларусы-віленчукі, студэнты і выкладчыкі ЕГУ, літоўцы, якім неабыякавы лёс затрыманых 19 снежня ў Мінску.

Сабраўшыеся трымалі спіс затрыманых напярэдадні ў Мінску. Сярод іх нямала студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ.

Літоўскія паліцэйскія не перашкаджалі несанкцыянаванаму мітынгу, аднак папрасілі прысутных падзяліцца на групы па дзевяць чалавек.

Падтрымаць Уладзіміра Някляева, паэта і цяпер ужо былога кандыдата ў прэзідэнты, прыйшлі яго калегі з літоўскага Саюза пісьменнікаў разам са старынёй саюзу Йонасам Ліняўскасам.

Студэнты ЕГУ перадалі ў пасольства Беларусі ў Літве спісы затрыманых 19 снежня ў Мінску і петыцыю з патрабаваннем справядлівага суда над затрыманымі.

Ніхто з прадстаўнікоў пасольства да пратэстуючых не выйшаў.

Ларыса Шапавалава

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.