Экскурсіі па Вільні для турыстаў з Беларусі

Март 3, 2014    Последнее обновление: Январь 14, 2015
Маршрут № 1. Там, дзе пачыналася Вільня: Верхні, Крывы і Ніжні замкі.

Сасніў Гедымін, што на гожай гары той,
Дзе тура забіў гэтак лоўка,
Ён бачыць пры лесе густым, пад ракітай,
Не тура, а страшнага воўка…

Замак Гедыміна (Верхні замак) даўно стаў ужо сімвалам Вільні. У школьных падручніках сцвярджаецца, што менавіта тут аснова асноў гісторыі горада. Але ці на самай справе гэта так? Вучоныя Інстытута гісторыі Літвы даводзяць, што гэта толькі часткова адпавядае рэчаіснасці.

І сапраўды.

У склад магутнай некалі абарончай сістэмы старажытнай Вільні, акрамя згаданага, уваходзілі яшчэ Крывы і Ніжні замкі з прымыкаючай да іх тагачаснай інфраструктурай. Частка гэтых збудаванняў была з цягам часу разбурана, спалена ці проста прыйшла ў заняпад і ўжо ніколі не вярнулася да жыцця, частка – у тым ці іншым выглядзе – дайшла да нашых дзён…

Зараз уся гэтая тэрыторыя адносіцца да заснаванага тут у 1997 годзе Дзяржаўнага культурнага запаведніка віленскіх замкаў.

Падчас экскурсіі па гэтым запаведніку Вы зможаце не толькі дакрануцца да сівой даўніны, палюбавацца ні з чым не параўнальнай панарамай нашага горада, адчуць веліч і сілу духу нашых продкаў, але і даведацца шмат новага і незвычайнага.

Помнік Гедыміну на Катэдральнай плошчы ў Вільні.

Працягласць экскурсіі 2,5 — 3 гадзіны.

Кошт:

Да 2-х чалавек – 15,- эўра;
Ад 3-х да 4-х чалавек – па 6,- эўра з чалавека;
Ад 5-ці да 15-ці чалавек – па 5,- эўра з чалавека;
Ад 16-ці да 30-ці чалавек – 70,- эўра з групы;
Звыш 30-ці чалавек – 80,- эўра з групы.

Кошт квіткоў (дадаткова) на вежу Гедыміна складае:
— для дарослых 7 літаў (2,03 эўра),
— для дзяцей школьнага ўзросту 3,5 літа (1,01 эўра).

Аб’екты экскурсіі:

Крывы горад:

Крывы замак;
Лысая (Трохкрыжовая) гара
Магіла Гедыміна;
Альтанка;
Гара-стол;
Гара Бекеша.

Ніжні замак:

Абарончая сцяна;
Стары і новы арсеналы;
Касцёл святых Ганны і Барбары;
Помнік каралю Міндоўгу;
Катэдральная плошча;
Званіца;
Архікатэдра;
Капліца св. Казіміра;
Помнік Гедыміну;
Палац вялікіх князёў літоўскіх.

Верхні замак:

Абарончая сцяна;
Рэзідэнцыя вялікіх князёў літоўскіх;
Вежа Гедыміна.

Пра ваша жаданне замовіць экскурсію пажадана загадзя папярэдзіць электронным лістом на адрас ekskursii@vilnia-by.com ці па тэлефоне +370 635 99979 (Валянцін).

Маршрут № 2. Гара Гедыміна: Верхні і Ніжні замкі.

Гара, якая знаходзілася ў зацішнай парослай густым дрымучым лесам даліне ў атачэнні дзвюх рэк была зручнай для заснавання тут умацаванага паселішча, верхняя і ніжняя часткі якога пераўтварыліся з цягам часу разам з Крывым замкам у адзіны абарончы комплекс.

Крывы замак у 1390 годзе быў дашчэнту разбіты і спалены, а Верхні і Ніжні замкі, нягледзячы на шматлікія набегі, не зведалі нагі нямецкага рыцара.

Упершыню нага непрыяцеля ступіла на тэрыторыю Верхняга і Ніжняга замкаў Вільні толькі ў вайну 1655-1661 гг…

Аб усім гэтым, а таксама аб шмат чым іншым Вы даведаецеся падчас прапаноўваемай Вашай увазе экскурсіі, якая пачынаецца ля ўпадзення Вільні ў Нярыс (Вілію) і завяршаецца на вежы Гедыміна.

Музей у вежы Гедыміна. Макет замка.

Працягласць экскурсіі 2 – 2,5 гадзіны.

Кошт:

Да 2-х чалавек – 15,- эўра;
Ад 3-х да 4-х чалавек – па 6,- эўра з чалавека;
Ад 5-ці да 15-ці чалавек – па 5,- эўра з чалавека;
Ад 16-ці да 30-ці чалавек – 70,- эўра з групы;
Звыш 30-ці чалавек – 80,- эўра з групы.

Кошт квіткоў (дадаткова) на вежу Гедыміна складае:
— для дарослых 7 літаў (2,03 эўра),
— для дзяцей школьнага ўзросту 3,5 літа (1,01 эўра).

Аб’екты экскурсіі:

Ніжні замак:

Абарончая сцяна;
Стары і новы арсеналы;
Касцёл святых Ганны і Барбары;
Помнік каралю Міндоўгу;
Катэдральная плошча;
Званіца;
Архікатэдра;
Капліца св. Казіміра;
Помнік Гедыміну;
Палац вялікіх князёў літоўскіх.

Верхні замак:

Абарончая сцяна;
Рэзідэнцыя вялікіх князёў літоўскіх;
Вежа Гедыміна.

Пра ваша жаданне замовіць экскурсію пажадана загадзя папярэдзіць электронным лістом на адрас ekskursii@vilnia-by.com ці па тэлефоне +370 635 99979 (Валянцін).

Маршрут № 3. Вільня. Стары горад: ад гары Гедыміна да Вострай брамы

Стары горад Вільні фармаваўся стагоддзямі і ўвабраў у сябе не толькі розныя архітэктурныя стылі і помнікі архітэктуры, культуру розных эпох і народаў, але і, што, можа, яшчэ больш важна, веліч і дух яго жыхароў.

Яго крывымі вузкімі вулкамі неаднойчы ступала нага Францішка Скарыны і Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі і Францішка Багушэвіча, тут пісаў свае бессмяротныя лісты з-пад шыбеніцы Кастусь Каліноўскі, выдавалася “Наша Ніва”…

Гэта адзін з самых вялікіх урбаністычных комплексаў ва ўсёй Усходняй Еўропе – яго плошча складае 3,59 кв. км.

У горадзе захавалася шмат аўтэнтычных будынкаў ХІV – ХІХ стст. Тут гарманічна спалучаюцца, дапаўняюць адно другое готыка і Рэнесанс, барока і класіцызм…

У 1994 годзе Стары горад Вільні быў уключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Азнаёміцца з гэтымі і шматлікімі іншымі славутасцямі нашага горада, а таксама пакінутым у яго вобліку і гісторыі беларускім следам, можна падчас традыцыйнай азнаямляльнай экскурсіі, якую мы і прапаноўваем Вашай увазе.

Экскурсія пачынаецца ля помніка заснавальніку Вільні князю Гедыміну на Катэдральнай плошчы і завяршаецца ля Вострай брамы.

Вільня. Касцёл св. Ганны і кляштар бернардынцаў. 

Працягласць экскурсіі 2 – 2,5 гадзіны.

Кошт:

Да 2-х чалавек – 15,- эўра;
Ад 3-х да 4-х чалавек – па 6,- эўра з чалавека;
Ад 5-ці да 15-ці чалавек – па 5,- эўра з чалавека;
Ад 16-ці да 30-ці чалавек – 70,- эўра з групы;
Звыш 30-ці чалавек – 80,- эўра з групы.

Падчас экскурсіі ў вас будзе магчымасць

— зрабіць разам з гідам кароткі экскурс у гісторыю Вялікага княства Літоўскага;
— даведацца пра заснаванне Вільні;
— азнаёміцца з найбольш характэрнымі для Старога горада Вільні архітэктурнымі стылямі і помнікамі архітэктуры;
— прайсціся старымі, вузкімі і крывымі вулкамі нашай сярэднявечнай сталіцы;
— пабываць ля касцёла св. Ганны, іншых хрысціянскіх (праваслаўных і каталіцкіх) святынь;
— убачыць былую друкарню Францішка Скарыны, адчуць пах фарбы выдадзеных ім тут у 1522-1525 гг. першых на тэрыторыі княства і ўсёй Усходняй Еўропы кніг;
— пастаяць на прыступках былой Віленскай беларускай гімназіі ў Базыльянскіх мурах;
— наведаць царкву св. Духа, дзе зможаце пакланіцца мошчам трох святых
віленскіх пакутнікаў;
— схіліць галаву перад цудатворным абразом Маці Боскай Вострабрамскай.

Каб загаіць на сэрцы раны,
Забыцца долі горкі глум,
Прыйдзеце да касцёла Ганны!
Тут знікнуць сцені цяжкіх дум…

Пра ваша жаданне замовіць экскурсію пажадана загадзя папярэдзіць электронным лістом на адрас ekskursii@vilnia-by.com ці па тэлефоне +370 635 99979 (Валянцін).

Маршрут № 4. Вільня. Стары горад і яго галоўная і найбольш ажыўленая вуліца.

Гэты маршрут для тых, хто толькі прыехаў у Вільню і хоча як найхутчэй трапіць у цэнтр нашае старадаўняе сталіцы – да гары Гедыміна.

Вуліца, якая звязвае Вострую браму з гарой Гедыміна, ва ўсе часы была найбольш ажыўленай і самай галоўнай вуліцай Старога горада. І хоць даўжыня яе складае не больш за 1,5 км, яна, тым не менш, мяняе сваю назву ажно тройчы: спачатку Вы ступаеце на вуліцу Вострабрамскую, пасля – незаўважна для сябе – аказваецеся на вуліцы Вялікай, і завяршаеце сваё знаёмства з адным з самых вялікіх урбаністычных комплексаў ва ўсёй Усходняй Еўропе ідучы ўжо вуліцай Замкавай.

Першае, што кідаецца Вам у вочы яшчэ на падыходзе да Вострай брамы, адкуль і бярэ пачатак наша экскурсія, дык гэта, вядома ж, славутая Пагоня, пры выглядзе якой у Максіма Багдановіча, які па запрашэнні рэдакцыі “Нашай Нівы” наведаў у 1911 годзе наш горад, нарадзіліся такія радкі:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, –
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, –
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Літоўскай пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць…

Пасля Вострай брамы Вы аглядаеце касцёл св. Тарэсы, царкву св. Духа, наведваеце Базыльянскія муры, на тэрыторыі якіх знайшлі ў ХІV ст. у колішняй дуброве сваю пакутніцкую смерць аднесеныя пасля да ліку праваслаўных святых тры віленскія пакутнікі – Антоній, Іаан і Яўстафій, знаёміцеся з гісторыяй былой Віленскай беларускай гімназіі, Беларускага навуковага таварыства, Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, прытулку для беларускіх дзяцей-сірот – у міжваенным часе ўсе гэтыя беларускія ўстановы таксама месціліся тут.

Калі і Базыльянскія муры застануцца ззаду, перад Вамі паўстануць ва ўсёй сваёй красе Дзяржаўная філармонія, касцёл св. Казіміра, гарадская Ратуша, непадалёк ад якой наш славуты першадрукар Францішак Скарына выдаў у 1522 годзе першую на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і ўсёй Усходняй Еўропы кніжку, адкрыецца цудоўны краявід з выглядам на непаўторнай прыгажосці гарадскія пабудовы, некаторыя з якіх з’яўляюцца аўтэнтычнымі і захаваліся тут яшчэ з ХІV – ХІХ стст.

Крыху наводдаль ад былой друкарні Францішка Скарыны – у накірунку гары Гедыміна – знаходзіцца, заснаваны тут ў 1579 годзе паводле прывілея караля Стафана Баторыя, Віленскі ўніверсітэт, архітэктурны ансамбль якога складваўся на працягу стагоддзяў, прэзідэнтура Літоўскай Рэспублікі, пад дахам якой спыняліся некалі і Станіслаў Панятоўскі, і Павел І, і Аляксандр І, і Напалеон…

Ад прэзідэнтуры да вуліцы Замкавай нас вывядзе вуліца Скапа, шырыня якой складае ў самым вузкім месцы ўсяго 1,98 м і гэта самая вузкая вуліца нашага горада.

Калі Вы зноў акажацеся на галоўнай магістралі Старога горада Вільні, звярніце, калі ласка, увагу на яшчэ адзін краявід – гэтым разам з выглядам на гару і вежу Гедыміна, які адкрыецца перад Вамі – менавіта ў тым накірунку і праляжа наш далейшы шлях.

Яшчэ на падыходзе да Катэдральнай плошчы нельга не звярнуць увагі на прамавугольнай формы ўзвышэнні з чырвонага граніту – месцазнаходжанне былой Замкавай брамы, якая вяла некалі на тэрыторыю Ніжняга замка, у вялікакняжацкія “харомы”. Паміж гэтай брамай і цяперашнім Палацам вялікіх князёў літоўскіх і стаіць зараз помнік заснавальніку Вільні князю Гедыміну – апошняя кропка нашае экскурсіі.

Вільня. Вуліца Замкавая

Працягласць экскурсіі 2 – 2,5 гадзіны.

Кошт:

Да 2-х чалавек – 15,- эўра;
Ад 3-х да 4-х чалавек – па 6,- эўра з чалавека;
Ад 5-ці да 15-ці чалавек – па 5,- эўра з чалавека;
Ад 16-ці да 30-ці чалавек – 70,- эўра з групы;
Звыш 30-ці чалавек – 80,- эўра з групы.

Для тых, хто надумае падняцца на гару Гедыміна і палюбавацца панарамай горада з агляднай пляцоўкі, паведамляем, што кошт квіткой на вежу Гедыміна складае:

— для дарослых 7 літаў (2,03 эўра),
— для дзяцей школьнага ўзросту 3,5 літа (1,01 эўра).

Пра ваша жаданне замовіць экскурсію пажадана загадзя папярэдзіць электронным лістом на адрас ekskursii@vilnia-by.com ці па тэлефоне +370 635 99979 (Валянцін).

 

Беларуская экскурсія ў Трокі

Комментарии запрещены.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.