Тацяна Дубавец. In Memoriam

Февраль 5, 2011    Последнее обновление: Февраль 17, 2011


autostart=0

Колісь вясковыя кабеты галасілі, абняўшы халодны магільны жвір.
А мы – іншыя. Унутры толькі нямая бяссьлёзная пустэча.
Цяжка гаварыць, бо няма словаў.
Цяжка маўчаць – бо невыносна.
Бо хочацца задаваць пытанні невядома каму, ведаючы, што адказу не атрымаеш ані ты, ані хто іншы.
Нейкае безаблічнае, нябачнае і нячутнае зло забірае, выкошвае – найлепшых.
Найсьвятлейшых.
І згушчаецца цемра – і наўкола, і ў табе.
Якой жа сьветлай была Таня – пачынаючы ад усьмешкі , і канчаючы паэзіяй.
Якая застанецца назаўсёды – бо там не было ані лішніх, ані фальшывых словаў.
Апошнія гады ёй не пісаліся вершы.
Так бывае ў сапраўдных паэтаў.
Паэт – сакратар Бога.
І піша толькі пад ягоную дыктоўку.
Але неяк у адной з апошніх гутарак яна прызналася, што ў яе – ці ў ёй – штосьці зноў пачало зараджацца.
Можа, таму, што ў гэты час яе дачушка чакала нараджэння свайго першага дзіцяці.
Ды мы ўжо ніколі не прачытаем новых вершаў Тацяны Сапач.
Горш таго – мы зможам карыстацца ўсяго толькі паловай з таго, што яна напісала.
Бо назаўжды замоўк той голас, які найлепей гэтыя вершы чытаў. Так, як не прачытае ніхто іншы.
Сам яе голас быў як лекі. Як яго акрэсьліць, з чым параўнаць – невядома.
Але яна ўмела не толькі гаварыць, але і слухаць. Колькі сяброў выгаворвала ёй свае беды і клопаты.
І – рабілася лягчэй.
Як жа многа яна ўмела! Умела цешыцца жыццём – і не таму, што яно было такое ўжо шчодрае для яе.
Проста яна ўмела тварыць радасьць з таго, што было пад рукой.
Як жа смачна з ёй – і ў яе – елася — пілося. Бо і стравы, згатаваныя ёю, былі паэзіяй.
А яшчэ яна ўмела – бачыць. Толькі той можа стварыць добры фільм ці тэлеперадачу, хто не проста мае добры зрок – а ўмее глядзець.
І мы мелі магчымасьць бачыць сьвет вачыма Тані. І дзівіліся ягонай красе.
Бо яна ўмела знаходзіць Прыгажосьць.
Нездарма Таня так любіла кветкі.
Як вядома, яна найбольш любіла восень – але чаму яе вобраз лучыцца з вясной, з раннім летам?
Блізкім ёй людзям не перастане балець ніколі.
Вядома ж, вядома, – можна жыць у памяці. Але чаму, чаму ёй было дадзена так коратка жыць там, дзе яна заслугоўвала –
сярод каханых асобаў, сярод сяброў і кветак?..

…тое, што здарылася, мела адбыцца. Нехта жорсткі прадугледзеў такі, і толькі такі фінал.
Толькі той, хто не чытаў п’есы, да канца спадзяецца, што Афелія не звар’яцее, і Дэздэмона застанецца жывой.
Уся Біблія поўная прароцтвамі і прарокамі – а прадказаць можна толькі тое, што безумоўна і адназначна мае адбыцца.
Нездарма Хрыстос ніколі не ўжываў слова «магчыма» – » Адзін з вас…», » не прапяе і трэці певень», а не –
«Калі адзін з вас…», «Можа здарыцца, што…»
Толькі вось усё гэта не суцяшае – наадварот, адчуваеш сваю поўную бездапаможнасьць…

Алег Аблажэй

1 комментарий: Тацяна Дубавец. In Memoriam

  1. Марина говорит:

    Уже год прошёл-даже не верится. Светлая память. Очень тёплый и лучезарный человек был. Когда буду в Минске,обязательно зайду на могилку. Очень,Таня,Вас не хватает.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Бронирование отелей
Мы работаем над сайтом, чтобы вам было легче и приятнее отдыхать в Литве. Для нас это хобби, а не заработок, поэтому мы не обвешиваем наши страницы рекламой и не публикуем заказных статей. Вы можете поддержать нас, просто забронировав гостиницу через наш сайт при помощи кнопок внизу. Это обычное бронирование через Booking.com. Вы не заплатите ни одной лишней копейки. А мы получим немного денег и мотивации. Заранее спасибо.