Экскурсія ў Трокі для турыстаў з Беларусі

З часоў Гедыміна тытул Вялікага князя літоўскага непарыўна  звязваўся з Вільняй, але …ні тытул, ні займаемыя пасады не забаранялі валадару мець іншай – улюбёнай ім – рэзідэнцыі.

Для Вітаўта такой рэзідэнцыяй былі, безумоўна, Трокі. А дакладней – Троцкі замак, які быў збудаваны ў другой палове ХІV – напачатку ХV стст., на востраве пасярод возера Гальве …

З цягам часу замак страціў сваё былое значэнне і быў запушчаны. Але ў другой палове ХХ стагоддзя ён быў адрэстаўраваны і зараз – гэта адзін з найбольш папулярных у Літве турыстычных аб’ектаў.

Замак працуе:

— у траўні — верасні: 10:00-19:00, штодня;
— у кастрычніку: 10:00-18:00, штодня (за выключэннем панядзелка);
— у лістападзе — лютым: 10:00-17:00, штодня (за выключэннем панядзелка);
— у сакавіку — красавіку: 10:00-18:00, штодня (за выключэннем панядзелка).

Кошт уваходных квіткоў на тэрыторыю замка складае:

— для дарослых — 4 эўра;
— для пенсіянераў (пры наяўнасці пасведчання) — 2,5 эўра;
— для школьнікаў і студэнтаў (пры наяўнасці студэнцкага білета) — 2 эўра.

Кошты паслуг гіда ў Трокі на беларускай мове (без уліку кошту ўваходных квіткоў):

— да 15-ці чалавек — 60 эўра (80,- даляраў) з групы;
— ад 16-ці да 30-ці чалавек — 70 эўра (100,- даляраў) з групы;
— звыш 30-ці чалавек — 85 эўра (120,- даляраў) з групы.

Калі Вы маеце ў сваім распараджэнні з паўдня вольнага часу і аўтатранспарт, шчыра запрашаем – мы не толькі пакажам, але і раскажам Вам пра гэты ўнікальны, авеяны легендамі помнік гісторыі і культуры сярэднявечнай Літвы!

Пра ваша жаданне замовіць экскурсію просім загадзя папярэдзіць электронным лістом на адрас ekskursii@vilnia-by.com ці па тэлефоне +370 635 99979 (Валянцін).

Экскурсіі па Вільні для турыстаў з Беларусі