У Вільні можна пабачыць «Малую падарожную кніжку» Францыска Скарыны
«Малую падарожную кніжку» можна пабачыць у Вільні на выставе «Шляхамі Скарыны з Белгазпрамбанкам», якая адкрылася 4 траўня ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Выстава прымеркавана да 500-годдзя выдання Скарынам першай друкаванай кнігі. Акрамя «Малой падарожнай кніжкі» на выставе можна пабачыць «Кнігу Іова», выдадзеную Скарынам у 1517 годзе. «Кніга Іова» захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Continue Reading