4 сакавіка спявак Зміцер Вайцюшкевіч і паэт Уладзімір Някляеў дадуць вялікі супольны канцэрт у Вільні з праграмай «Нашы каханыя». Беларусы да мінулага тыдня мелі магчымасць атрымаць бясплатныя візы, дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы. А вось апошнія квіткі яшчэ можна купіць на сайце Kvitki.by.Канцэртам Вайцюшкевіч і Някляеў адзначаць 10-годдзе супрацы. У Вільні яны прэзентуюць дыск «У нашых снах». Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў.
– Можна сказаць, што гэта такі зрэз за 10 год. Лепшыя песні з розных альбомаў, а таксама тое, што выдавалася ці стваралася па-за межамі дыскаў, – распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. – Я вырашыў запісаць сваю версію песні «Гуляць дык гуляць», бо па пэўнай інфармацыі яе ўнеслі ў чорны спіс дзеля выканання нават аматарскімі калектывамі праз аўтарства Уладзіміра Пракопавіча. Мой жа асабісты фаварыт на дыску – песня «Шалік», бо таксама маю некалькі шалікаў ад рамантычных сустрэч. Чалавека ў тваім жыцці ўжо няма, а шалік вось ён – вісіць. Вельмі дакладны вобраз.
Апошнія квіткі на сайце Kvitki.by і ў «Тэатральнай касе» (Мінск, вул. Калініна 5, працоўныя дні з 10.00 да 19.00). Даведка: (017) 395 05 65, (033) 6 5555 96.
На канцэрце можна будзе купіць дыск і атрымаць аўтографы Зміцера Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева.
Vilnia-By.com