Вільня патанае ў кветках. Фотагалерэя

Жыццё бывае святам кожны дзень хіба што ў раманах. Рэальнасць жа крыху іншая: шчаслівыя хвіліны змяняюцца смуткам, пасля дажджу ці нават навальніцы з хмараў зноў праглядае сонейка. Гэта натуральна. Але калі ёсць нагода лішні раз усміхнуцца сонейку, парадавацца святу, сказаць сабе “я – самая прыгожая” – не ўпусціце такую магчымасць. Святкуйце. А разважанні кшталту «ці ёсць 8 сакавіка сапраўдным святам або гэта штучная спадчына савецкіх часоў” пакіньце тым, хто не вітае вясну, не бачыць жаночай прыгажосці, не адчувае цяпла веснавога сонейка.
Што можа быць лепшым доказам свята, чым ягоная неафіцыйнасць, стыхійнасць? У Вільні 8 сакавіка ўжо 20 гадоў не з’яўляецца выходным днём, аднак працягвае заставацца самым “кветкавым” святам вясны. Без яго вясна проста не наступіць.

Са святам вас, мілыя, усмешлівыя, непаўторныя!

Vilnia-by.com