Непараўнальная Вільня… Старая сталіца цяпер ужо суседняй дзяржавы як магнітам прыцягвае беларусаў. На жаль, наш інтарэс да Вільні ў першую чаргу практычны: вырашыць “працоўныя пытанні”, прайсціся па крамах, наведаць аквапарк, у лепшым выпадку – прагуляцца па крывых вулачках і выпіць духмянай кавы ва ўтульнай кавярні.
Што ж тады казаць пра Трокі — старадаўнюю сталіцу Вялікага княства Літоўскага, жыхарамі якога былі нашыя продкі?
Прапаноўваем усім, хто цікавіцца мінулым краю, сваёй гісторыяй, наведаць былую сталіцу Вялікага княства Літоўскага — Вільню, прайсціся разам з экскурсаводам па вузкіх вулачках Старога горада, палюбавацца на горад з вежы Гедыміна, урэшце проста падыхаць яе паветрам.
Калі ж вам дазваляе час і вы маеце свой аўтатранспарт, абавязкова наведайце Трокі (горад ляжыць у 30 км ад Вільні) — не пашкадуеце.
Усе пажаданні і прапановы дасылайце нам на адрас ekskursii@vilnia-by.com
Чытайце таксама «Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні» Кастуся Лашкевіча